Перамога ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны»

  • Автор записи:

20 лютага вучань 10 класа ДУА “Хараўская сярэдняя школа” Лаўраш Аляксей дастойна прадставіў Пружанскі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны». Алексей разам з групай падтрымкі-аднакласнікамі расказаў пра сябе на сцэне ЦМТ г.Брэста на конкурсе «Візітка», затым яго чакаў конкурс-квіз «Памяць пакаленняў». Астатнія тры выпрабаванні: эсэ «Пра тую вясну», творчы нумар, відэа «Мая краіна» журы ацэньвалі ў анлайн-фармаце.Па выніках усіх конкурсаў Лаўраш Аляксей быў узнагароджаны дыпломам за I месца і разам з яшчэ 7 пардстаўнікамі Брэсцкай вобласці атрымаў права стаць удзельнікам праекта «Цягнік Памяці», які стартуе 21 чэрвеня 2023 года ў г.Брэсце.

Поделиться новостью с друзьями