“ЛЮБІЦЕ, ВЕДАЙЦЕ І ШАНУЙЦЕ РОДНУЮ МОВУ!”
Пад такой назвай прайшло мерапрыемства для вучняў 5-8 класаў у шосты школьны дзень. Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня роднай мовы і прайшло ў форме спаборніцтва дзвюх рознаўзроставых каманд: «Сонейка» і «Пралеска». Падрыхтавала і правяла конкурсную праграму Наумік В.Ф.. Удзельнікам каманд былі прапанаваны конкурсы «Гавары на роднай мове правільна», «Вымаві і палічы», «Лексіка і фразеалогія», «Перакладчыкі», «Хто хутчэй», а таксамаконкурс капітанаў. Каб даць адпачынак камандам, конкурсы праводзіліся і з гледачамі.
Перамогу ў гульні атрымала каманда «Сонейка».