3 лістапада вучні 9”А” класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Зямля бацькоў – зямля святая”, якую правяла Герасімук С.М.. Гульня складалася з шасці сектараў з пытаннямі на пэўную тэматыку. Прадстаўнікі каманд па чарзе выбіралі адпаведны сектар з пэўнай колькасцю балаў (чым большы бал , тым больш складанае пытанне). Мерапрыемства прайшло хутка, дынамічна, цікава. З адрывам на 40 балаў перамогу атрымала каманда “Патрыёты”. Пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі з выявай сімвала нашай Беларусі – бусла. Гульня дапамагла ўсвядоміць вучням тое, што мы, беларусы, павінны памятаць сваё мінулае, шанаваць сучаснае і ствараць будучае. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе дзяржава.