Па выніках раённага этапу ХХІ Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” у намінацыі “Навагодняя паштоўка” дыплом І ступені атрымалі адразу тры вучаніцы Ружанскай СШ: Паліна Жэбіт, Ксенія Жэбіт, Ксенія Сутко.
Шчыра віншуем пераможцаў і кіраўніка гуртка “Квілінг” Саўчанка Галіну Людвікаўну!