3 лістапада праводзіўся турнір знауцаў “Наша спадчына” сярод вучняў 8-х класаў.
У конкурснай праграме ўдзельнічалі каманды “Скарынічы” (8 “А”клас) і “Фалькларысты” (8 “Б”).
Весела і захапляльна прайшоў конкурс капітанаў “Спадчына роднай старонкі”, кемлівасць і знаходлівасцьпраявілі вучні ў конкурсах “Хвіліна эрудытаў”, “Грамацей”, “Хто хутчэй”, “Філасофскі роздум”.
Перамогу атрымала каманда “Скарынічы”. Усе ўдзельнікі турніра і пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі.
Мерапрыемства абудзіла цікавасць да гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю, дало кожнаму зразумець, што мы жывём у цудоўнай краіне.