21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

  • Автор записи:

Штогод да гэтага дня праводзяцца выхаваўчыя мерапрыемствы.

17 лютага ў школе прайшлі два мерапрыемствы.

 

Для вучняў 2 – 4 класаў турнір “Знаўцы роднай мовы” правяла класны кіраўнік 3 “Б” класа Бондар А.М.. Выконваючы конкурсныя заданні, вучні прадэманстравалі свае веды па роднай мове.

Для вучняў 5 – 8 класаў у актавай зале школы прайшла гульнёвая пазнаваўчая праграма “Вобразна, вольная, пявучая”. Мерапрыемтсва праходзіла ў рамках работы занальнага цэнтра. Падрыхтавала і правяла яго настаўніца беларускай мовы і літаратуры Варанілавіцкага НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Аніперка А.В..

Вучні Варанілавіцкай школы падрыхтавалі вершы.

Конкурсы праводзі і вучні, і сама Алена Васільеўна.

Да ўдзелу ў конкурсах запрашаліся вучні ўсіх школ. Трэба сказаць, што ўсе вучні прадэманстравалі добрыя веды па роднай мове.

Поделиться новостью с друзьями