Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

  • Автор записи:

Паважаныя калегі, вучнi i бацькi! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Адзначаючы гэта свята, мы найперш адчуваем повязь часоў і пакаленяў, усведамляем адзінства нацыі, ганарымся прыналежнасцю да сваёй краіны і роднай зямлі.

За невялікі гістарычны адрэзак часу незалежная Беларусь, абраўшы свой шлях, стала сацыяльна арыентаванай дзяржавай, дзе руплівыя, шчырыя, міралюбівыя людзі з высокай адказнасцю ставяцца да сучаснасці і будучыні Айчыны. Мы, народ Беларусі, разам будуем свой дом, дзе кожнаму добра і ўтульна жыць, працаваць, тварыць, любіць, гадаваць дзяцей…

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту.
Міру і згоды вашым сем’ям.
Росквіту нашай любай Беларусі!
З днём нараджэння, краіна!

Поделиться новостью с друзьями