“Я ведаю!”

  • Автор записи:

Пад такой назвай 15 лютага прашоў турнір знаўцаў роднай мовы для вучняў 2-4 класаў, які падрыхтавала і правяла  Мурына Л.М..

Вучні падарожнічалі па краіне Мовазнаўства. У гульні прымалі ўдзел дзве каманды: “Сунічка” і “Журавінка”. Вучні спаборнічалі не толькі ў ведах па беларускай мове, але выявілі таксама самых дасціпных, кемлівых, уважлівых. Вучні паспяхова справіліся з усімі прапанаванымі заданнямі.

Напрыканцы Любоў Міхайлаўна нагадала вучням словы вядомага беларускага пісьменніка У. Караткевіча: Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў”. Настаўніца звярнулася да вучняў з заклікам берагчы і шанаваць наш неацэнны скарб – родную мову. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

 

Поделиться новостью с друзьями