Пад такой назвай прайшла літаратурная гасцёўня для вучняў 5 – 11 класаў, прысвечаная 80-годдзю Васіля Жуковіча.
Падрыхтавала мерапрыемства Наталля Паўлаўна Федзюковіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. У ролі вядучых выступілі вучні 10 класа Вярышка Ганна і Зубеня Сняжана. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Вучні 9-х і 10 класа чыталі на памяць вершы паэта. А васьмікласнікі Давідчэўскі Уладзіслаў і Пармонік Кірыл падрыхтавалі інсцэніроўку верша. Увазе гледачоў былі прапанаваны песні, напісаныя на вершы Васіля Жуковіча.