Мерапрыемства пад такой назвай прайшло ў чарговы шосты дзень, 18 студзеня, у актавай зале школы. Фестываль адкрыў тыдзень мастацтва ў школе. Удзельнікамі фестывалю былі вучні нашай школы, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі Вішнявецкага А.А. і Дурэйка В.У. у Ружанскім шматпрофільным цэнтры. Парадавалі нас у гэты дзень сваімі песнямі Хаваўка Аліна, Губанава Паліна, Журко Дзіяна, Дурэйка Кацярына, Макіенка Аксана, Вішнявецкая Маша, Жырмант Ульяна і Ліза, а ўдзельнікі гуртка “Крынічка” пад кіраўніцтвам Дурэйка В.У. выканалі прыпеўкі.
Вучні Зеляневіцкага НПК дзіцячы сад-базавая школа пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Акуленка І.А. падрыхтавалі абрад “Каляда прыйшла” і фальклорную гульнёва-забаўляльную праграму “Ой, там у лузе ды вярба расла”.
У ролі вядучых выступілі вучні 9 “А” класа Сухарэнка Юлія і Давідзенка Павел.
Кожны з удзельнікаў свята атрымаў Дыплом удзельніка фестывалю.