У школе прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства і культуры. Хіт-парад “Беларускія першадрукары-асветнікі” падрыхтала настаўніца беларускай мовы і літаратуры С.М. Герасімук сумесна з супрацоўнікамі дзіцячай і пасялковай бібліятэк (І.М. Дулько і А.Ю. Паляшчук).
Да мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя. Вучні 10-х класаў падрыхтавалі паведамленні пра беларускіх асветнікаў, расказалі аб становішчы берускай мовы на сучасным этапе, чыталі вершы.
У ролі вядучых выступілі Ангеліна Герасімук (10 “Б” клас) і Глонці Цімур (10 “А” клас). Вакальная група дзесяцікласніц падрыхтавала на занятках вакальнага гуртка МПЦ (кіраўнік А.А. Вішнявецкі) песні, якія сталі цудоўным абрамленнем свята.