Выйшаў з друку зборнік “Пружанскі дыярыуш”

  • Автор записи:

Выйшаў з друку зборнік дакладаў VI навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Пружанскі дыярыуш”, што адбылася ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” 28 красавіка 2017 года. Даклады прысвечаны Пружанскаму рэгіёну і іншым землям сучаснага беларусчка-польска-украінскага памежжа. У зборніку разглядаецца шэраг актуальных пытанняў.


Сярод іншых у зборнік увайшоў даклад настаўніка гісторыі і грамадазнаўства ДУА “Ружанская СШ” Давідзенка Ларысы Іванаўны “Подзвіг настаяцеля Свята-Петрапаўлаўскай царквы ў Ружанах Іаана Наўроцкага”.
Зборнік прадстаўляе цікавасць для выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца краязнаўствам. Азнаёміцца з матэрыяламі зборніка можна ў метадычным кабінеце школы.

Поделиться новостью с друзьями