З 15 па 20 лютага ў школе праводзіцца тыдзень беларускай мовы, прымеркаваны да Дня роднай мовы. На інфармацыйным стэндзе размешчаны план правядзення тыдня. У гэтым прадметным тыдні прымаюць удзел і вучні першай ступені навучання.
Мурына Л.М. падрыхтавала і правяла для вучняў 3-х класаў турнір “Знаўцы роднай мовы”. Вучні рыхтаваліся да свайго мерапрыемства: яны чыталі вершы пра мову, паўтаралі правілы. А яшчэ яны падрыхтавалі невялічкую інсцэніроўку. На свята да дзяцей завіталі “Фанетыка” і “Графіка”. У гульні прымалі ўдзел дзве каманды – “Сунічка” і “Журавінка”. Перамагла каманда “Сунічка” (3 “А” клас).