Дарагія ветэраны вялікай айчыннай вайны – франтавікі, партызаны, працаўнікі тылу! Паважаныя жыхары Ружан!
Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі! Прайшло 72 гады з таго дня, калі скончылася самая страшная і кровапралітная ў гісторыі чалавецтва вайна, у якой наш народ адстаяў свабоду і незалежнасць Айчыны, выратаваў свет ад пагрозы фашысцкага прыгнёту.
Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне была заваявана дарагой цаной і запатрабавала найвялікшага напружання ўсіх духоўных і фізічных сіл людзей, бяспрыкладнага гераізму франтавікоў, самаахвярнасці працаўнікоў тылу.
Гэты ўсенародны подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці нашчадкаў як сведчанне мужнасці, стойкасці духу старэйшага пакалення, яркім увасабленнем даўніх традыцый ратнай і працоўнай доблесці нашага народа.
Дзень Перамогі і сёння аб’ядноўвае нас, напаўняе душы людзей усіх узростаў гонарам за сваю Бацькаўшчыну, верай у свае невычэрпныя сілы, натхняе на вялікую справу служэння Беларусі.
Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны, за стойкасць і адвагу, за ваш неўміручы подзвіг, за Вялікую Перамогу!
Жадаем усім жыхарам Ружан здароўя, радасці і дабрабыту, доўгіх шчаслівых гадоў мірнага жыцця!