У Ружанскмі палацавым комплексе роду Сапегаў адбылося адкрыццё мастацкай выставы “Праз стагоддзі да сучаснасці”. Мерапрыемства прайшло 29 студзеня. На выставе прадстаўлены работы студэнтаў, выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а таксама выпускнікоў гэтай установы. Вучні 9-х класаў наведалі імпрэзу з нагоды адкрыцця выставы, а таксама прынялі ўдзел у майстар-класе, які правялі яе арганізатары.