Гульня-конкурс «Ведай і любі родную мову»

Гульня-конкурс «Ведай і любі родную мову»

Для вучняў 8 «А» класа да Дня роднай мовы ў філіяле «Ружанская гарпасялковая бібліятэка» была праведзена гульня-конкурс «Ведай і любі родную мову». У гульні ўдзельнічалі дзве каманды: «Зычныя» і «Галосныя». Падчас падарожжа па Краіне роднай мовы каманды рабілі прыпынкі, на якіх удзельнікам даводзілася выконваць розныя заданні: адгадаць загадкі, скласці новыя словы са слова «пралеска», успомніць прыказкі, перакласці словы з рускай мовы на беларускую і г.д.

Поделиться новостью с друзьями

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.