Гістарычнае падарожжа «Пісьменства ў Беларусі»
5 верасня Ружанская гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў 8-ых класаў Ружанскай СШ ім. К. Марача здзейсніць падарожжа ў гісторыю нашай краіны, павандраваць па гарадах, дзе праводзілася нацыянальнае свята Дзень беларускага пісьменства. Вучні даведаліся, чым гарады-сталіцы свята ўзбагацілі беларускую літаратуру і культуру.
Напрыканцы гістарычнага падарожжа “Пісьменства ў Беларусі” бібліятэкар правяла віктарыну “Ці ведаеш ты беларускую мову?”.

