Такой была тэта чарговага мерапрыемства ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.
Рыхтавалі мерапрыемства вучні 10 класа пад кіраўніцтвам Федзюковіч Н.П..
У ролі вядучых выступілі Вярышка Ганна, Зашчук Захар, Зубеня Сняжана, Казлова Яна, Сарока Анжэла і Талай Анастасія.
На першым этапе вядучыя пазнаёмілі вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:
Героі Беларусі;
Прэмія “За духоўнае адраджэнне”;
Дзень бнларускай навукі.
Увазе гледачоў быў прапанаваны відэаматэрыял, падрыхтаваны БелТА.
На наступным этапе “Мы разважаем” Федзюковіч Н.П. арганізавала абмеркаванне атрыманай інфармацыі.
Па змесце блока “Героі Беларусі” гледачам былі прапанаваны пытанні:
- Каму ўпершыню было прысвоена званне “Герой Беларусі”?
- Як вы разумееце словы Максіма Горкага: “У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігам”?
- Ці згодны вы са сцерджаннем “героямі не нараджаюцца, імі становяцца”?
Па блоку “Прэмія “За духоўнае адраджэнне”” вучні разважалі над такімі пытаннямі:
- Як вы думаеце, чаму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь удзяляе асаблівую ўвагу захаванню і развіццю нацыянальнай культурнай спадчыны?
- Раскажыце пра людзей, якія ўнеслі свій уклад у духоўнае адраджэнне нашай малой радзімы.
Да зместу блока “Дзень беларускай навукі” былі прапанаваны пытанні:
- Як вы лічыце, чаму вучоных “превосходные умы”, можна і варта лічыць героямі?
- Назавіце вучонага-фізіка, які нарадзіўся і атрымаў адукацыю ў Беларусі, а пазней стаў Нобелеўскім лаўрэатам?
- Аб якіх яшчэ вынаходніцтвах беларускіх вучоных што садзейнічаюць паляпшэнню нашага жыцця, вы ведаеце?
На этапе “Мы дзейнічаем” Наталля Паўлаўна падвяла вынікі. Яна звярнулася да слоў Гёт:э “Немагчыма заўсёды быць героем, але заўсёды можна заставацца чалавекам”. За ўсё сваё жыццё можна не здзейсніць подзвігу, але можна і варта проста працягваць свет лепшым і святлейшым, ствараючы вакол сябе атмасферу дабра і міласэрнасці.
Вучні адзначылі, што тэма сённяшняй размовы з’яўляецца актуальнай.
У ходзе заключнай гутаркі вучні згадалі нашых землякоў-герояў – Казіміра Марача і Анатоля Кубарку. Актывісты АА “БРСМ” прапанавалі да 15 лютага – Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – наведаць магілу А.Кубаркі і ўскласці кветкі, а таксама наведаць бацьку К. Марача і пры неабходнасці дапамагчы яму.