Напярэдадні святкавання юбілею Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, які адзначаецца 03.11.2022г., школьная бібліятэка прапанавала выставу-дыялог літаратуры «Вялікі пясняр зямлі беларускай» па творчасці Якуба Коласа (да 140-годдзя з дня нараджэння).
На выставе прадстаўлена шматгранная спадчына славутага мастака слова: зборы твораў, выбраныя творы, асобныя выданні, электронныя дакументы, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці.
Творчасць Я. Коласа — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народны песняр стварыў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры, узняў беларускую літаратуру да ўзроўню сталага мастацтва, і ў гэтым яго вялікая гістарычная заслуга.


