Перамога ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны»
20 лютага вучань 10 класа ДУА «Хараўская сярэдняя школа» Лаўраш Аляксей дастойна прадставіў Пружанскі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны». Алексей разам з групай падтрымкі-аднакласнікамі расказаў пра сябе на сцэне ЦМТ г.Брэста на конкурсе «Візітка», затым яго чакаў конкурс-квіз «Памяць пакаленняў». Астатнія тры выпрабаванні: эсэ «Пра тую вясну», творчы нумар, відэа «Мая краіна» журы ацэньвалі ў анлайн-фармаце.Па выніках усіх конкурсаў Лаўраш Аляксей быў узнагароджаны дыпломам за I месца і разам з яшчэ 7 пардстаўнікамі Брэсцкай вобласці атрымаў права стаць удзельнікам праекта «Цягнік Памяці», які стартуе 21 чэрвеня 2023 года ў г.Брэсце.