Гадзіна паэзіі

  • Автор записи:

Чарговае мерапрыемства шостага школьнага дня, якое прайшло 17 сакавіка, было прысвечана Сусветнаму дню паэзіі. Класны кіраўнік 2 “А” класа правяла для вучняў 2-4 класаў гадзіну паэзіі “Чытаем па-беларуску”.

Для вучняў быў арганізаваны конкурс чытальнікаў. У час правядзення мерапрыемства вучні звярнуліся і да такіх жанраў, як скорагаворкі, жарты, гумарэскі, забаўлянкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі. А яшчэ вучні паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў. Мерапрыемства было вельмі насычаным і прайшло на адным дыханні.

Поделиться новостью с друзьями