22.02.25 у школьнай бібліятэцы адбыўся анлайн-квэст “ Падарожжа ў родную мову», прысвечаны дню Роднай мовы. Прысутныя павінны былі выканаць паэтапна шэраг анлайн-заданняў: “Размаўляем па-беларуску”,
“Чытаем па-беларуску”, “Беларускія загадкі”, “Успамінаем прачытанае”, разгадаць крыжаванку “Міфалагічныя істоты” і філворд “Беларускія святы.
Трэба адзначыць, што заданні былі далёка не з лёгкіх, але ўдзельнікі з упэўненасцю справіліся.

