21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

  • Автор записи:

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у школе прайшла літаратурная гасцёўня “Мова Коласа і Купалы”. Падрыхтавала гэта мерапрыемства настаўніца беларускай мовы і літаратуры Герасімук С.М. сумесна з супрацоўнікамі пасялковай і дзіцячай бібліятэк.

У ролі вядучых гасцёўні выступілі самі бібліятэкары. Да мерапрыемства яны падрыхтавалі і мультымедыйную прэзентацыю. Вучні 9 – 10 класаў чыталі вершы, а вучаніцы 10 класа падрыхталі частушкі. Напрыканцы мерапрыемства Святлана Мікалаеўна скіравала ўвагу прысутных на кнігі, змешчаныя на кніжнай выставе.Настаўніца зрабіла кароткі агляд навінак беларускай літаратуры, а таксама твораў сусветнай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Апошнім акрдам свята прагучаў верш “Мова”, які напісала школьны бібліятэкар Агеявец С.Я.. У сваім вершы Святлана Яўгеньеўна заклікае ўсіх нас шанаваць роднае слова, яго чысціню, не “засмечваць” родную мову неапраўданымі запазычаннямі.

Поделиться новостью с друзьями