24.01.2023 г. на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Ружанская сярэдняя школа” настаўнік-метадыст гімназіі г.Пружаны Кніга Г.П. правяла майстар-клас “Сучасны настаўнік – гэта..” для вучняў 10-11 класаў педагагічнай накіраванасці.
Мерапрыемства прайшло на высокім метадычным узроўні. Вучні з задавальненнем выконвалі ўсе прапанаваныя майстрам заданні, выказвалі свае думкі і меркаванні па пэўных пытаннях і праблемах.