Сябруй з роднай мовай

  • Автор записи:

17 лютага вучні 5 «А» класа наведалі Дзіцячую бібліятэку дзе прайшла літаратурна-пазнавальная гульня «Сябруй з роднай мовай». Яна была прысвечана Дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Дзве каманды змагаліся ў веданні беларускай мовы. Адгадвалі загадкі,узнаўлялі прыказкі і прымаўкі, перакладалі з рускай мовы на беларускую і г.д. Галоўнай узнагародай для дзяцей было паўтарэнне ведаў аб роднай мове, абагачэнне моўнага запасу.

Поделиться новостью с друзьями